ГАИ ГРОДНОРОВДМЧСНАЛОГОВАЯАДРЕСА · ТЕЛЕФОНЫ · ПОЛЕЗНАЯ ИНФОРМАЦИЯ
  • Главная
  • Новости
    • Новости Гродно
  • Акции
  • Видеонарушения
  • Рекламодателям
  • Полезное

АДДАНЫ ПРАФЕСІІ

  • Главная
  • Новости
  • АДДАНЫ ПРАФЕСІІ
26.04.2017

Iнспектар ДПС – гэта яго прызванне. Ужо праз год пасля таго як пачаў служыць у ДАІ, Дзмітрый Віктаравіч Аскерка стаў лепшым у вобласці па выяўленні правапарушэнняў і гэту пазіцыю ён трымае вось ужо на працягу шасці гадоў. Па выніках працы за 2012 год прызнаны лепшым па прафесіі ў абласным спаборніцтве сярод інспектараў дарожна-патрульнай службы. Дзмітрый Віктаравіч адзіны з дзеючага састава аддзела дзяржаўтаінспекцыі Навагрудскага РАУС удастоены нагруднага знака “Выданік ДАІ”. Адданы прафесіі і сапраўдны прафесіянал. Ён не проста выконвае свае службовыя абавязкі, а сапраўды служыць на карысць людзей і краіны. Родам Дзмітрый Віктаравіч з в. Бор. Вырас у простай сям’і. Ён упэўнены, што працавітасць яму дасталася менавіта ад бацькі. Пасля заканчэння дзевяці класаў Любчанскай сярэдняй школы паступіў у Мірскае мастацкае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць рэстаўратара. Яму падабалася маляваць, шмат гадоў займаўся разьбой па дрэву, але заўсёды хацеў служыць у міліцыі і ведаў, што некалі ён дасягне сваёй мэты. – Закончыў вучылішча, адслужыў у арміі і некаторы час жыў і працаў у Мінску, – расказвае Дз.В. Аркерка. – Але ад мары стаць міліцыянерам не адказаўся, пры чым служыць хацеў менавіта ў дзяржаўтаінспекцыі. У 2006 годзе вярнуўся на Навагрудчыну і пайшоў служыць кантралёрам у ЛПП-5. Завочна закончыў Маладзечанскі юрыдычны тэхнікум і паступіў у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У ДАІ я перайшоў у 2009 годзе. Зараз займаю пасаду старшага дзяржаўтаінспектара. – Як і любы міліцыянер супрацоўнік ДАІ павінен валодаць пэўнымі якасцямі –быць справядлівым, прынцыповым, фізічна трывалым, умець захоўваць спакой у складаных сітуацыях, выдатна ведаць нарматыўна-прававую базу. Аднак галоўнае – у любой сітуацыі неабходна заставацца чалавекам, – лічыць Дзмітрый Віктаравіч. Не сакрэт, што такая самаадданасць службе вельмі часта негатыўна сказваецца на сямейным жыцці. – Мне пашчасціла. Мая жонка Таццяна ўсё разумее, з павагай адносіцца да маёй прафесіі і ніколі не скардзіцца, што я мала бываю дома, – дзеліцца Дзмітрый Віктаравіч. – Я ж у сваю чаргу кожны выхадны дзень і водпуск, канешне, правожу з сям’ёй. Ёсць і захапленні. Па магчымасці хаджу ў трэнажорны зал, летам езджу на веласіпедзе, зімой – катаюся на каньках, люблю чытаць і ўсе хатнія справы раблю сам. Пра такіх людзей як Дзмітрый Віктаравіч кажуць, што яны на сваім месцы. Наша гутарка адбывалася так сказаць без адрыву ад службы. Усяго пары гадзін хапіла для таго, каб пераканацца, што інспектар ДПС – гэта яго прызванне. Анастасія ПЯТРОВА

Поделиться

Похожие записи

07.03.2022

Поздравление Министра внутренних дел с Днем милиции


Далее
07.03.2022

Шутка не удалась


Далее
07.03.2022

Верность, долг, патриотизм


Далее
Обращение граждан

  • Общая информация
  • Электронное обращение граждан
  • Электронное обращение юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Регистрация транспорта

  • Время работы
  • МРЭО Гродненской области
  • Постановка / снятие с учета
  • Образец заявления выезда сотрудника ГАИ
  • Актуальные вопросы
Экзаменационная деятельность

  • Время работы
  • Актуальные вопросы
  • Замена / восстановление ВУ после утери
  • Результаты сдачи экзаменов автошкол г. Гродно
Административные процедуры

  • Административная практика
  • Прием граждан
  • График приема граждан МООДД
  • Постановление №156
  • Указ №200
Статистика

  • 2016 г.
  • 2017 г.
  • 2018 г.

  • ГАИ Минска
  • Старый Гродно
© 2022 Информационный сайт города Гродно. ГАИ Гродно
Информация взята из открытых источников. Данный ресурс не является официальным сайтом ГАИ или какой-то другой структуры. Данный сайт только для ознакомления и информирования
    FeedBurner