ГАИ ГРОДНОРОВДМЧСНАЛОГОВАЯАДРЕСА · ТЕЛЕФОНЫ · ПОЛЕЗНАЯ ИНФОРМАЦИЯ
  • Главная
  • Новости
    • Новости Гродно
  • Акции
  • Видеонарушения
  • Рекламодателям
  • Полезное

Малады і двойчы лепшы

  • Главная
  • Новости
  • Малады і двойчы лепшы
17.11.2021

Нягледзячы на малады ўзрост і невялікі стаж работы ў праваахоўных органах, Дзмітрый Ліпскі ўжо двойчы стаў лепшым: па выніках работы за мінулы год ён быў прызнаны лепшым маладым участковым інспектарам Астравецкага РАУС і лепшым маладым супрацоўнікам міліцыі Гродзенскай вобласці.

 Напярэдадні Дня ўчастковых інспектараў, які адзначаецца 17 лістапада, Дзмітрый расказаў пра сваю службу і захапленні.

 – Як лічыце, чым заслужылі такую адзнаку?

 – Шчыра кажучы, не ведаю, што і адказаць. (Усміхаецца.) Я выконваю свае абавязкі і даручэнні, якія мне даюць, – вось і ўсё. З раніцы прыходжу на работу і планую свой дзень: вызначаю галоўную і другарадныя задачы – стараюся ўсё гэта зрабіць. Калі не хапае часу, затрымліваюся пасля працоўнага дня, хаця ў участковага інспектара яго наўрад ці можна назваць нарміраваным. Для мяне важна справіцца з намечанымі на дзень планамі, не люблю, калі застаюцца “хвасты”, таму стараюся не адкладваць на заўтра тое, што можна і трэба зрабіць сёння. Словам, да працы стаўлюся вельмі адказна. Магчыма, таму і вызначылі сярод маладых супрацоўнікаў.

– Як даўно служыце ў міліцыі?

 – З кастрычніка 2019 года. Да гэтага працаваў у Гродзенскай рэгіянальнай мытні інспектарам на пастах “Гудагай” і “Катлоўка”. Тады ж прайшоў і армію. Служыў у рэзерве, але ў барысаўскіх Пячах – загартоўка там была добрая. А праз нейкі час прыйшло разуменне, што хачу змяніць працу. Пра міліцыю задумваўся даўно – прайшоў медыцынскія агляды і вучобу, крыху “пахадзіў” у стажорах, а пасля мяне прызначылі ўчастковым інспектарам па Астраўцы.

– Пра ўчастковага інспектара міліцыі кажуць, што ён, бы ўніверсальны салдат: павінен ведаць і умець усё – гэта вас не спалохала? 

 – Дзейнасць участковага лёгкай дакладна не назавеш. (Усміхаецца.) Аднак я разумеў, куды іду працаваць, – і не пашкадаваў. У міліцыі мне падабаецца больш, чым у мытні. А цяжкасці бываюць усюды. Спачатку дапамагаў участковы інспектар Арцём Глазко – ён быў замацаваны за мной настаўнікам. Я стараўся хутчэй унікнуць у сутнасць работы, калі штосьці не атрымлівалася, па некалькі разоў, разбіраўся да дробязей, але дабіваўся мэты. Неўзабаве за мной замацавалі ўчастак: гэта пераважна прыватны сектар горада – вуліцы Прамысловая, Фізкультурная, Маркава, Слабодка, Бараноўка і іншыя аж да Набярэжнай. Першае, што зрабіў, – пачаў знаёміцца з людзьмі, цяпер ведаю ўсіх жыхароў участка.

– З якімі праблемамі яны да вас звяртаюцца?

 – З рознымі: адзін ужывае спіртное і не можа спыніцца, другі ў дадатак да гэтага пачынае скандаліць, трэці не п’е, але распускае рукі. Людзі просяць паўплываць, абараніць. Кожнага выслухоўваю і пачынаю разбірацца, у чым справа. Проста так чалавек да ўчастковага не звяртаецца, значыць, у яго бяда, а мой абавязак – дапамагчы. Галоўнае знайсці падыход да чалавека: і да таго, хто заяву напісаў, і да таго, каго абвінавачваюць. Стараюся ва ўсіх сітуацыях рэагаваць спакойна і разважліва.

– Кім марылі стаць у дзяцінстве?

 – Ды кім толькі ні хацеў: дзень вадзіцелем, другі – ваенным, трэці – інжынерам. Што буду паступаць на гістарычны факультэт вырашыў у 9 класе – мне вельмі падабаўся гэты прадмет, які ў нас цудоўна выкладаў Ігар Аляксандравіч Прусакоў. Праўда, падчас вучобы ва ўніверсітэце зразумеў, што не ўяўляю сябе настаўнікам. Па прафесіі ніколі не працаваў – у школе праходзіў толькі практыку. Аднак захапленне гісторыяй засталося. Эпохі, падзеі, людзі мінулага – гэта вельмі цікава.

– І куды адправіліся б, калі існавала б машына часу?

 – У Расійскую імперыю эпохі кіравання Аляксандра ІІ, ІІІ, Мікалая ІІ. Дарэвалюцыйны час, яго традыцыі – самы цікавы для мяне перыяд.

– Чым яшчэ захапляецеся?

 – Люблю чытаць, але з-за шчыльнага рабочага графіка, на кнігі амаль не застаецца часу. Падабаецца дакументальная проза, мемуары цікавых асоб, гістарычныя творы кшталту раманаў Валянціна Пікуля. З класічнай літаратуры аддаю перавагу Фёдару Дастаеўскаму – яго творы прасякнуты атмасферай дарэвалюцыйнага часу, да якога я нераўнадушны. А яшчэ мне падабаецца проста шпацыраваць па вуліцы. Работа ўчастковага інспектара – жывая, актыўная, энергічная. Я настолькі да гэтага прывык, што нават у выхадны дзень не магу доўга ўседзець дома – трэба некуды ісці і нешта рабіць.

Марына МАЦКЕВІЧ,

фота аўтара

Источник: grodno.mvd.gov.by/ru/news/3291

Поделиться

Похожие записи

07.03.2022

Поздравление Министра внутренних дел с Днем милиции


Далее
07.03.2022

Шутка не удалась


Далее
07.03.2022

Верность, долг, патриотизм


Далее
Обращение граждан

  • Общая информация
  • Электронное обращение граждан
  • Электронное обращение юридических лиц и индивидуальных предпринимателей
Регистрация транспорта

  • Время работы
  • МРЭО Гродненской области
  • Постановка / снятие с учета
  • Образец заявления выезда сотрудника ГАИ
  • Актуальные вопросы
Экзаменационная деятельность

  • Время работы
  • Актуальные вопросы
  • Замена / восстановление ВУ после утери
  • Результаты сдачи экзаменов автошкол г. Гродно
Административные процедуры

  • Административная практика
  • Прием граждан
  • График приема граждан МООДД
  • Постановление №156
  • Указ №200
Статистика

  • 2016 г.
  • 2017 г.
  • 2018 г.

  • ГАИ Минска
  • Старый Гродно
© 2022 Информационный сайт города Гродно. ГАИ Гродно
Информация взята из открытых источников. Данный ресурс не является официальным сайтом ГАИ или какой-то другой структуры. Данный сайт только для ознакомления и информирования
    FeedBurner