После полудня во вторник, 10 сентября минувшего года, в Ивьевском райотделе зазвонил телефон. Женщина решила подозрениями своими поделиться. «Трэба чалавека аднаго праверыць. У сэнсе не яго самога. Тут вось якая справа. Я чула, ён нібыта зёлкі нейкія сушыць пад намётам на падворку. Можа, для наркаманаў якіх? Генюсь жа не робіць нідзе, а грошы трэба ж знекуль браць. Хаця мо ўжо з глузду з’ехаў і сабе ўзяў панавысушваў якой трасцы. Хто яго, лайдачыну, ведае. Які Генюсь? Ціханчук. Сама я не бачыла на свае вочы, мне суседка пра яго расказвала, ага. “Збірае, – кажа, – гэтак пяшчотна мак на сваім участку. І непадобна, што ён гародчык праполвае, каб разам з пустазеллем выкінуць. Нарваў – у торбу паклаў, быццам добрае што”. А нас жа ўчастковы папярэджваў няшчадна знішчаць, як той мак сам насеецца, інакш будзе лічыцца, што, маўляў, вырошчваеш забароненае законам, і тады такі штраф давядзецца плаціць, што мала не падасца. Вы, слухайце, можа, праверце…»