Надвор’е ў чэрвені-ліпені выдалася надзвычай гарачым. У гэтыя дні многія паспяшаліся да вадаёмаў, каб выратавацца ад спякоты, у тым ліку і дзеці, у якіх зараз канікулы. Ці ўсе выконваюць правілы паводзін на вадзе, праверылі падчас сумеснага рэйду супрацоўнікі IПН Навагрудскага РАУС, работнікі Навагрудскага РАНС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, , прадстаўнікі РА ГА «БРСМ» і Таварыства выратавання на водах.Возера Літоўка ў спякоту не пуставала. Дарослыя і дзеці адпачывалі на беразе, атрымлівалі асалоду ад гарачых сонечных прамянёў і купання. Удзельнікі рэйду праверылі бераг возера, правялі гутаркі з адпачывальнікамі аб недапушчальнасці купання ў не прызначаных для гэтага месцах. Каб не адбылося трагедыі, навагрудчанам і гасцям у рамках акцыі «Летні патруль» выратавальнікі і прадстаўнікі РА ГА «БРСМ» нагадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і ўручылі памяткі.
–Прадстаунікі інспекцыі па справам непауналетніх Навагрудскага РАУС у ходзе рэйдау на тэррыторыі раёну штодзень наведываюць месцы масавага отдыха з мэтай папярэджання нясчасных выпадкау с удзелам дзяцей, – распавядау начальнік ІПН РАУС Аляксандр Багданенка. – Але мы гатак жа не забываем правяраць і вадаемы, дзе купанее забаронена.
– Купацца дазволена толькі на абсталяваных пляжах, дзе ў выпадку бяды дапамогуць работнікі таварыства выратавання на водах, – нагадала старшы інспектар РАНС Наталля Апалонік. – У неправераным вадаёме могуць быць віры, глыбокія ямы, густыя водарасці, халодныя ключы, моцная плынь, захламленых дно, што можа прывесці да траўмы, а ныранне – да гібелі. Таксама нельга дапускаць свавольства на вадзе. Купанне дзяцей павінна праходзіць толькі пад кантролем дарослых.Трэба абавязкова памятаць аб тым, што адпачынак павінен прыносіць радасць і быць бяспечным. Між тым паводле звестак таварыства выратавання на водах з пачатку года ў рэспубліцы патанула…чалавек (у тым ліку …дзяцей), з іх … чалавек – у Гродзенскай вобласці, 3 – у Навагрудскім раёне (у тым ліку 1 дзіця).
На азёрах Літоўка, Свіцязь, Маладзёжнае працуюць выратавальныя пасты, маюцца ўсе неабходныя выратавальныя сродкі, размешчана наглядная агітацыя аб правілах купання.
Падчас сумеснага рэйду (7 ліпеня) прадстаўнікі зацікаўленых служб завіталі і на возера Свіцязь. На жаль, з 5 ліпеня на адным з запатрабаваных і любімых вазёр Навагрудчыны ўведзены абмежаванні на купанне ў сувязі з неадпаведнасцю гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
– Падчас чарговага планавага даследавання вады (пробы вады бяруцца раз у тыдзень) была выяўленая кішачная палачка ў межах вышэй дапушчальнай нормы, – расказаў галоўны ўрач Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Пётр Грамыка. – Кішачная палачка ў арганізме чалавека выклікае вострую кішачную інфекцыю. Сімптомы заражэння могуць праявіцца ўжо праз некалькі гадзін пасля траплення бактэрый у арганізм. Узнікаюць болі ў вобласці жывата, млоснасць, галаўны боль, дыярэя, падымаецца тэмпература. У выпадку выяўлення падобных сімптомаў неадкладна трэба звярнуцца да ўрача. А пагаршэнне санітарных паказчыкаў якасці вады пепш за ўсё звязана з рэзкім зніжэннем узроўню вады ў Свіцязі. Раней такіх выпадкаў не назіралася. Таксама шмат адпачываючых на возеры. Для таго, каб вада аднавіла свае паказчыкі трэба абмежаваць нагрузку на вадаём, гэта значыць абмежаваць купанне дзяцей і дарослых. Пры гэтым у санітарных правілах адзначаецца, што можна адпачываць на беразе, а таксама дазволена займацца відамі воднага спорту – веславанне, парусны спорт, плаванне на лодках і катамаранах, – дадаў Пётр Аляксандравіч.На пляжах на возеры Свіцязь устаноўлены спецыяльныя забараняльныя знакі, якія папярэджваюць аб выяўленні кішэчшай інфекцыі ў вадзе. Як аказалася, адпачывальнікі ігнаруюць папераджальныя ўказальнікі аб забароне купання, а значыць, падвяргаюць сваё жыццё рэальнай небяспецы. Купаючыся ў забароненым месцы, многія вераць, што бяда з імі ніколі не здарыцца.
Старшы матрос-выратавальнік выратавальнага паста возера Свіцязь Анатолій Данчанк настойліва просіць дарослых сачыць за малалетнімі дзецьмі, якія часта падчас адпачынку прадастаўлены самі сабе.
– Ніякія просьбы аб тым, каб дарослыя не дазвалялі дзецям скакаць з альтанкі ў ваду не даюць выніку. Вось і на мінулым тыдні паспелі выратаваць хлопчыка. Дзіця не ўмела плаваць, а яму нават ніхто з дарослых не расказаў, што глыбока і нельга скакаць, – расказвае Анатолій Уладзіміравіч. – Я паспеў нырнуць за дзіцем, дастаў з вады і аказаў першую дапамогу. Цяжка ўявіць, што было б, калі б не аказаўся побач. Я таксама аказваў першую дапамогу і жанчыне, жыхарцы Баранавіч. Праўда, выратаваць яе не ўдалося. Хачу сказаць, калі адпачываеце на вадаёме ні ў якім разе не ўжывайце алкагольныя напоі. Жанчыне стала дрэнна і яна ўпала ў ваду. Невялікай глыбіні хапіла, каб здарылася бяда. А каб была не ў стане алкагольнага ап’янення, магчыма і бяды не здарылася б…
Сумесны рэйд насіў прафілактычны характар. Спецыялісты папярэджвалі і нагадвалі правілы адпачынку і паводзін на вадаёмах, але да парушальнікаў і тых, хто купаеццца ў забароненых месцах у бліжэйшы час буць прымяняцца адміністрацыйныя наказанні. Памятайце, купанне ў забароненых месцах нясе смяротную небяспеку, і засцерагчыся ад можна, калі прытрымлівацца правіл.
В. ПІСАР, «Новае жыцце»