Раней у домікі за горадам звозілі ўсё, што было непрыдатна для гарадской кватэры, а цяпер яны нярэдка выглядаюць як узоры са старонак інтэр’ерных часопісаў. Нават калі скураныя канапы і электракаміны сустракаюцца не паўсюль, то тэлевізары з вадкакрышталічным экранам і іншая бытавая тэхніка ўжо даўно сталі прадметамі ўжытку у тым ліку і ў дачным жыцці. Гэты факт разам з дрэннай абароненасцю загараднага жылля робіць яго асабліва прыцягальным для зладзеяў. Пра тое, як не дапусціць пасягальніцтваў на сваю маёмасць, расказаў начальнік арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі МУС Ігар ГАТАЛЬСКІ. Праблема дачных крадзяжоў носіць сезонны характар і абвастраецца ў перыяд з кастрычніка па сакавік, калі ў загарадным доме адсутнічаюць людзі, якія пастаянна там пражываюць ці хоць бы часта наведваюцца. Сёлета з дачных дамоў здзейснена амаль паўтары тысячы крадзяжоў. Іх колькасць паступова зніжаецца, аднак па-ранейшаму застаецца немалой. Праблема ў тым, што большасць дачнікаў дзейнічаюць па адным сцэнарыі: убралі ўраджай, зладзілі «закрыццё сезона», на наступны дзень зачынілі дзверы на ключ і ўсё — да пабачэння, сустрэнемся ў красавіку. Але вясной часам прыходзіцца ўладкоўваць усё спачатку, таму што ўладальнікі прыязджаюць і знаходзяць толькі чатыры голыя сцяны. Добра, што яшчэ хату немагчыма звезці (хоць быў аднойчы і такі выпадак). Напасці на след злачынцаў вельмі складана, бо невядомы перыяд здзяйснення крадзяжу, страчаны з-за змен надвор’я сляды: адбіткі пальцаў, сляды ног і колаў. — У першую чаргу мы стараемся працаваць на прадухіленне злачынстваў. Міліцыя ладзіць пастаянныя рэйды, адпрацоўкі аўтадарог, чыгуначных станцый і прылеглых да іх тэрыторый. Аднак у найбольш папулярных для загараднага адпачынку раёнах, асабліва паблізу Мінска і іншых буйных гарадоў, колькасць дачных дамоў вылічаецца дзясяткамі тысяч. Таму нельга забываць, што адказнасць за бяспеку кладзецца таксама і на гаспадароў, — адзначыў Ігар Гатальскі. Дачныя крадзяжы бываюць розных тыпаў. Раней асабліва пакутавалі дачныя дамы, якія знаходзяцца непадалёк ад Мінска побач з чыгункай. Асацыяльныя элементы прыязджалі ноччу на электрычцы ў садовае таварыства і ў літаральным сэнсе цягнулі з двара і хаты ўсё, што дрэнна ляжыць. Цяпер нярэдкія выпадкі, калі дзейнічае некалькі чалавек, прычым рыхтуюцца яны старанна, выкарыстоўваючы для вывазу скрадзенага аўтамабіль. Нядаўна падобны выпадак здарыўся ў Валожынскім раёне. Гаспадары ў канцы жніўня не прыязджалі на дачу ўсяго 10 дзён. За гэты час злачынцы вынеслі ўсё, пачынаючы ад шкарпэтак, піжам, відэльцаў і лыжак, заканчваючы халадзільнікам, газавай плітой і вуглавой канапай. Каб гэтага не адбылося, дастаткова прытрымлівацца простых парад, прыведзеных ніжэй. На што звярнуць увагу? ? Заканчваючы дачны сезон, лепш па магчымасці вывезці каштоўныя рэчы ў горад. Або разукамлектаваць іх, схаваць ці перамясціць у цяжкадаступныя для злодзеяў месцы. ? Вокны ў доме павінны быць завешаны. У ідэале на іх варта паставіць краты: ёсць здымныя варыянты, якія можна прыбіраць на летні перыяд. ? Трэба пераканацца ў надзейнасці устройстваў, якія зачыняюцца, у тым ліку і ў гаспадарчых пабудовах. Калі яны занадта хісткія, каштоўныя інструменты лепш перанесці ў дом. ? Практыка паказвае, што надзейна агароджаныя дачы, з высокім плотам і зачыненымі варотамі, радзей падвяргаюцца крадзяжам. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяляць дамам, якія стаяць на ўскраінах. ? Калі гэта дачнае таварыства, то мэтазгодна агульным сходам вызначыць нейкую перыядычнасць дзяжурстваў або выдаткаваць сродкі, каб наняць вартаўніка. ? Дом таксама можна ўзяць пад ахову: падрабязнасці заключэння дагавора растлумачаць у адпаведным падраздзяленні аховы па месцы размяшчэння дачнага ўчастка. ? Сродкамі ахоўнай сігналізацыі дачу можна абсталяваць і самастойна. Гэта могуць быць, напрыклад, датчыкі руху, якія спрацоўваюць на адкрыццё ўваходных дзвярэй — загараецца святло або гучыць сірэна. Калі гэта не прадухіліць пранікненне, то спалохае парушальніка і прыцягне ўвагу суседзяў. ? Нядрэнны варыянт — GРS-сігналізацыя: на тэлефон прыходзіць паведамленне, калі адчыняюцца ўваходныя дзверы. Потым гаспадар прымае рашэнне: тэлефанаваць у міліцыю, суседзям або ехаць на месца самому. Прыбор адносна недарагі і просты ў выкарыстанні. ? Самы бюджэтны спосаб «адпужвання» — муляж відэакамеры, прычым ёсць варыянты на батарэйках, у якіх для праўдападабенства міргае чырвоная лямпачка. ? Не лішнім будзе ўсталяваць кантакты з суседзямі і папрасіць іх прыглядаць за домам, прынамсі, калі ён размешчаны ў вёсцы. ? Не варта расказваць пра закрыццё дачнага сезона ў сацыяльных сетках, асабліва згадваючы, што вяртацца вы не збіраецеся да вясны. Аўтар: Дар’я Каско
Https://jiji.co.ke/300-commercial-deep-fryers Check on Jiji.co.ke https://jiji.co.ke/300-commercial-deep-fryers Best in Kenya jiji.co.ke |